Сайт Белгазпрамбанка запрацаваў на беларускай мове

У сакавіку 2020 года Белгазпрамбанк анансаваў пачатак працы беларускамоўнай версіі карпаратыўнага сайта услед за абнаўленнем інтэрфейсаў банкаматаў, якія з жніўня 2019 года сталі падтрымліваць кітайскую і беларускую мовы.
У сакавіку 2020 года Белгазпрамбанк анансаваў пачатак працы беларускамоўнай версіі карпаратыўнага сайта услед за абнаўленнем інтэрфейсаў банкаматаў, якія з жніўня 2019 года сталі падтрымліваць кітайскую і беларускую мовы.
 
«Напаўненне сайта, у адрозненне ад статычнага інтэрфейсу прылад, дынамічнае, таму патрабуе працэснага падыходу ў рэалізацыі задачы па мультымоўнай падтрымцы», - кажа начальнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі Аляксей Федарынчык. «Пры рабоце з рэгулярна абнаўляемым кантэнтам асноўная праблема – гэта множанне працавыдаткаў на суправаджэнне кантэнту, якія кратныя колькасці моўных версій, што падтрымлiваюцца. У той жа час актуальныя магчымасці машыннага перакладу дазваляюць значна спрасціць задачу па падтрыманню любой колькасці моўных версій».

Аб'ём адначасова перакладзенай інфармацыі карпаратыўнага сайта Белгазпрамбанка склаў больш трох мільёнаў знакаў, пры гэтым алгарытм перакладу ў далейшым будзе прымяняцца да новага або абноўленага кантэнту.

Прымаючы да ўвагi асаблівасці машыннага перакладу і ў мэтах паляпшэння яго якасці, Белгазпрамбанк выкарыстоўвае як уласны рэсурс, так і механіку краудсорсiнга, адкрываючы карыстальнікам магчымасць паведаміць сваю версію перакладу. Для гэтага неабходна вылучыць адпаведны фрагмент тэксту і выканаць спалучэнне клавіш на клавіятуры ctrl+enter.
Давайце разам прадэманструем, як проста, спалучаючы жаданне і сучасныя тэхналогіі, зблізіць чаканнi кліентаў і магчымасці кампаній!

 P.S. После появления официального сайта Белгазпромбанка на белорусском языке была представлена белорусскоязычная версия сайта всем известной карты с кэшбэком Cashalot.